Учора, 6 жніўня ў Навагрудку распачалася праваслаўная выстава-ярмарка. Мерапрыемства адбываецца з дабраслаўлення архіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.
Раніцай 7 жніўня ў Алімпійскай вёсцы ў Пекіне, сярод сцягоў іншых краін-удзельніц Алімпіяды, ўзняўся ў неба беларускі сцяг. Узняццё сцяга сімвалізуе афіцыйнае прадстаўленне дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.
Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”.
Кветка папараці, матылёк, адпачываючы чалавек, арфа… І ўсё гэта – каменныя скульптуры, якія атрымае ў якасці падарунка г.п. Астравец да свайго 540-годдзя.
У Гродне сёння працягваецца адкрыты чэмпіянат па спартыўных бальных танцах “GrodnoOpen-2008”. Учора на паркет выходзілі больш за 45 пар у розных узроставых катэгорыях: ад самых маленькіх (4-5 год) да юніёраў.
Удзельнікі чэмпіянату танцавалі пад музыку аркестру гарадзенскай філармоніі. У якасці гасцей быў запрошаны ансамбль “Белыя Росы”. Члены журы прыехалі з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі.
Спаборніцтвы адчынялі юніёры з еўрапейскай праграмай. Яны выконвалі 5 танцаў: марудны вальс, танга, венскі вальс, марудны факстрот і Quick Step. Самыя малодшыя дзеткі, якія толькі ў верасні пачалі займацца танцамі, выконвалі 3 танцы і вельмі пацешылі гледачоў і журы (некаторыя з арбітраў нават выходзілі на паркет, каб лепш разглядзець ўдзельнікаў і падтанцоўвалі пад музыку). Затым надыйшла чарга выступаў юніёраў з лаціна-амерыканскай праграмай. Асабіста мяне вельмі ўразілі касцюмы не толькі дзяўчат, але і хлопцаў. Эмоцыі танцораў былі вельмі яркімі, з іх твараў не сходзілі ўсмешкі.
Увечары адбылося ўзнагароджанне першых пераможцаў. Узнагароды (медалі ды паветраныя балонікі) атрымалі ўсе наймалодшыя ўдзельнікі. Пераможцы былі вызначаныя і сярод юніёраў (у розных намінацыях вызначыліся пары з Гродна, Мінска і Вільні), сярод якіх на турніры была вельмі вострая канкурэнцыя.
Чаму эколагі супраць ГЭС на Нёмане і якія шкоды яна можа прынесці?
Пра гэта і іншае слухайце ў рэпартажы з эка-летніку, проста з будаўнічай пляцоўкі!
(3:14 хв., 1.11 МБ) Спампаваць
Ці з’яўляюцца словы тыпу кіруемы, рэкламуемы, аналізуемы характэрнымі для беларускай мовы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:28 хв., 872 КБ) Спампаваць
Гарадзенцы напісалі тэсты найлепш з усіх беларусаў. Пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання гэтага году слухайце на “Тваім стылі”!
Рэпартаж з адкрытай пляцоўкі парка Жылібера слухайце на “Тваім стылі”.
(2:15 хв., 794 KБ) Спампаваць
Як знаёміліся студэнты Гродзенскага універсітэта ў 1945 годзе? Хто быў прататыпам гераіні рамана “Данута” Аляксея Карпюка? Пра гэта і не толькі слухайце на “Тваім стылі” з аповеду Інгі Анатольеўны Карпюк. (14:04 хв., 5.65 МБ) Спампаваць