Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Гарадзенскія краязнаўцы разам з удзельнікамі руху “За свабоду” прадставілі журналістам выдадзеную ўпершыню серыю з 12-ці паштовак “Гародня – другая сталіца БНР”.На паштоўках выяўлены будынак, дзе працаваў урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам, будынак былога Архірэйскага палаца, дзе ў той час знаходзілася беларуская вайсковая камендатура, і іншыя месцы і асобы, звязаныя з дзейнасцю кіраўніцтва БНР.
Адваротная старонка паштовак зроблена такім чынам, каб яе можна было дасылаць па пошце.
Дагэтуль у Беларусі не друкаваліся выявы ўраду Народнай рэспублікі, які падчас нямецкай акупацыі Мінска ў 1918-м годзе пераехаў у Гродна.
“Гэтыя паштоўкі выдадзены дзеля таго, каб пераканаць гарадзенцаў у тым, што Гародня ўсе ж такі беларускі горад. 90-годдзе БНР - добрая нагода ўзгадаць,што адбывалася ў гэтых мясцінах. Хочацца, каб людзі, пабачыўшы пэўны будынак, адказвалі, што гэта дом урада БНР. У нас засталося матэр’ялаў яшчэ на столькі ж паштовак. Гэта пераканала нас, што справа мае сэнс!” – кажа адзін з аўтараў серыі Андрэй Чарнякевіч.
Аўтары плануюць зрабіць падобныя серыі паштовак пра Менск і Вільню, а таксама працягнуць гарадзенскую серыю ў іншым накірунку. Напрыклад, прысвяціць яе юбілею паўстання 1863 года.
Усеагульная прэзентацыя серыі пройдзе 19 сакавіка падчас адкрытай лекцыі прафесара Смаленчука, прысвечанай падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасці.
Выданне з’яўляецца самастойным і не перавышае 300 асобнікаў.
Надзея Завіноўская
Каментарыi
#5daroha 2008-03-1423:59:59milavita, калі ласка, і для мяне адзін набор прыхапі, добра? а я як прыеду, то грошы падам, добра? буду вельмі ўдзячны
#4jahorau 2008-03-1421:02:132milovita цудоўна! а можна тры камплекты? =)абяцаю адпалціць :)
#3milovita 2008-03-1416:48:17aficyjanaja prezientacyja pashtovak budzie 19 sakavika. tam ich mozna nabyc. kolki jany buduc kasztavac, pakul nieviadoma. spadar Jahorau, asabista dlia vas mahu hetyja pasztouki nabyc i pryviezci u jakasci prezentu paslia 25-ha:)
#2Сяржук МАЛАНКА 2008-03-1416:38:33Вось-вось і мя не гэтае пытанне цікавіць і яшчэ колькі гэта будзе каштаваць?
#1jahorau 2008-03-1416:09:07Блін! ці магчыма іх набыць?
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-03-1423:59:59 milavita, калі ласка, і для мяне адзін набор прыхапі, добра? а я як прыеду, то грошы падам, добра? буду вельмі ўдзячны
2008-03-1421:02:13 2milovita
цудоўна! а можна тры камплекты? =)абяцаю адпалціць :)
2008-03-1416:48:17 aficyjanaja prezientacyja pashtovak budzie 19 sakavika. tam ich mozna nabyc. kolki jany buduc kasztavac, pakul nieviadoma.
spadar Jahorau, asabista dlia vas mahu hetyja pasztouki nabyc i pryviezci u jakasci prezentu paslia 25-ha:)
2008-03-1416:38:33 Вось-вось і мя не гэтае пытанне цікавіць і яшчэ колькі гэта будзе каштаваць?
2008-03-1416:09:07 Блін! ці магчыма іх набыць?