Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Выйшла з друку кніга “З Богам да Беларусі” -збор твораў айца Адама Станкевіча, укладзены гродзенскім гісторыкам Андрэем Вашкевічам і гісторыкам з Мінску Алесем Пашкевічам.
Андрэй Вашкевіч распавёў “ТС”: “Гэта сімвал усіх каталіцкіх дзеячоў, якія ў нацыянальным адраджэнні Беларусі бачылі лепшы шлях да Бога. У міжваенны час у іх быў слоган: “Міласць Бацькаўшчыны – найпрыязнейшы праяў міласці да бліжняга”. У выданне ўвайшлі не толькі творы Адама Станкевіча, але шэраг дакументаў, у тым ліку дзённік святара, выдадзены ўпершыню ў 2005 годзе накладам 300 асобнікаў, праекты па рэформе Каталіцкай Царквы на Беларусі, успаміны сяброў а.Адама”.
У 1097-старонкавую кнігу змясцілася далёка не ўся літаратурная спадчына Адама Станкевіча: сюды не ўвайшлі каля 2000 артыкулаў.
Кася КРОТ
Каментарыi
#2k.k. 2008-10-0114:33:04dziakuj zauvagu, papravili na gistoryka:)
#1jatviah 2008-09-3001:06:08"і пісьменнікам Алесем Пашкевічам" - :) fajna, kali maladych historyka? zali?vajuc u ?erahi pismiennika? ;)
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-10-0114:33:04 dziakuj zauvagu, papravili na gistoryka:)
2008-09-3001:06:08 "і пісьменнікам Алесем Пашкевічам" - :)
fajna, kali maladych historyka? zali?vajuc u ?erahi pismiennika? ;)