Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.
У Гродзенскай вобласці асноўныя катэгорыі атрымальнікаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСП) - шматдзетныя і няпоўныя сем'і, паведамілі карэспандэнту ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.
Паводле аператыўных даных, у Гродзенскай вобласці за студзень-верасень гэтага года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога назначана 31 тыс. 556 грамадзянам на агульную суму больш за Br4 млрд. 922,1 млн. Дарэчы, за дзевяць месяцаў бягучага года за назначэннем ДАСП звярнуліся 12,9 тыс. сем'яў, станоўчае рашэнне было прынята ў адносінах да амаль 11,8 тыс. сем'яў. З іх 30 працэнтаў - шматдзетныя, 22 працэнты - няпоўныя. ДАСП назначана таксама 209 сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, 2 тыс. адзінокіх пенсіянераў, 364 адзінокім інвалідам першай і другой групы.
У студзені-верасні 2008 года атрымальнікамі штомесячнай сацыяльнай дапамогі сталі амаль 30,9 тыс. жыхароў Гродзенскай вобласці (сярэдні памер гэтай дапамогі - Br156 тыс. на чалавека ў месяц). Аднаразовую сацыяльную дапамогу атрымалі 669 чалавек (сярэдні памер гэтай дапамогі - Br121 тыс.).
Каб выключыць утрыманскія настроі сярод атрымальнікаў ДАСП (у сітуацыі, калі працаздольныя члены сям'і не імкнуцца да павелічэння свайго даходу), камісіі на месцах па 442 зваротах прынялі рашэнні аб назначэнні штомесячнай сацыяльнай дапамогі тэрмінам на адзін месяц.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць