| “АСАРЦІ” МАСТАКА ІВАНОЎСКАГА |
|
|
| Піша Надзея Завіноўская | |
| 14.03.2008 г. | |
|
Вядомы гарадзенскі мастак Зміцер Іваноўскі ўпершыню за апошнія 3 гады ладзіць выставу ў Гародні. На ей будзе прадстаўлена каля 45 жывапісных работ. Сярод іх выявы Гародні былой і цяперашняй, партрэты Стэфана Баторыя, Давыда Гарадзенскага, нацюрморты і пейзажы. “Я не зусім задаволены экспазіцыяй, гэта не самыя лепшыя мае палотны. Але “іншыя” яны не возьмуць,” – кажа мастак. Урачыстае адкрыцце выставы запланавана на 16 гадзін 18 сакавіка ў філіяле бібліятэкі імя Карскага. Экспазіцыя будзе знаходзіцца ў чытальнай залі мастацкага філіяла бібліятэкі імя Карскага напрацягу трох месяцаў і некалькі разоў часткова зменіцца. Надзея Завіноўская |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







