Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі вызначыла папярэдні склад зборнай, якая адправіцца ў кітайскую сталіцу на Алімпійскія гульні. За рэспубліку выступяць 6 гродзенскіх спартсменаў: Іван Ціхан, Валерый Святоха, Дар'я Пчэльнік (кіданне молата), Вольга Краўцова (бег на 5 км), Кацярына Бобрык (эстафета 4х400), Дзяніс Сімановіч (спартыўная хадзьба, 20 км).
Гэты спіс алімпійцаў трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы сфарміраваў па выніках праведзенага ў Гродне чэмпіянату краіны. Гродзенская вобласць заняла 3-е месца ў агульнакамандным заліку, набраўшы 272 ачкі. Першае месца ў атлетаў Брэстчыны (294), другое - у спартсменаў Мінска (276). Трохразовы чэмпіён планеты малатабоец Іван Ціхан заняў першае месца, кінуўшы снарад на 84,51 м. Другое месца ў Валерыя Святохі з вынікам 80,73 м. У аналагічнай жаночай дысцыпліне тытул пераможцы нацыянальнага першынства адстаяла Дар'я Пчэльнік. У сваёй лепшай спробе яна паслала снарад на 72,91 м.
Дарэчы, алімпійская чэмпіёнка Сіднэя-2000 у штурханні ядра Яніна Карольчык штурхнула ядро на 18,02 м, а гэта толькі трэці вынік. Пасля нараджэння дзіцяці Яніна вельмі хутка вярнулася ў вялікі спорт і таму вынік, паказаны ў Гродне, спецыялісты не схільныя лічыць гранічным.
У бегу на дыстанцыі 5 тыс.м першынствавала Вольга Краўцова - 15 мін. 24,40 сек. Выдатны вынік паказаў стаер Дзяніс Сімановіч. Кацярына Бобрык забяспечыла сабе месца ў складзе каманды на эстафету 4х400 м.
Канчатковы склад каманды будзе абнародаваны 22 ліпеня.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць