У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
103 гады таму цар Мікалай І падпісаў указ, у якім здымаліся ранейшыя забароны на выкарыстанне мясцовых моваў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі.
АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ БУДЗЕ ПРЫМАЦЬ ТУРЫСТАЎ КРУГЛЫ ГОД
Піша Сашка Верацейчык
09.07.2008 г.
Інфраструктура на Аўгустоўскім канале павінна будавацца з улікам круглагадовага выкарыстання.
Такое меркаванне выказаў старшыня КДК Зянон Ломаць на нарадзе па пытаннях эксплуатацыі аб’ектаў і збудаванняў Аўгустоўскага канала і перспектывах развіцця яго інфраструктуры. Па яго словах, гатэль, які намерваецца пабудаваць на канале УКБ аблвыканкама, мусіць выкарыстоўвацца круглы год. Таксама тут павінна быць і лыжна-ролерная траса і іншыя ўмовы для зімовага адпачынку.
Старшыня КДК прапанаваў сваю дапамогу ў стварэнні шырокай рэкламы турыстычных магчымасцяў Аўгустоўскага канала для прыцягнення інвестараў з айчыннага бізнесу. “Гродзенскі аблвыканкам ўсё яшчэ не дастаткова працуе ў гэтым кірунку, - сказаў ён. – Больш таго, нам вядомыя выпадкі, калі ўлады ствараюць штучныя перашкоды індывідуальным прадпрымальнікам, якія хацелі б распачаць сваю справу на канале”.
На рэканструкцыю канала было выдаткавана 40 мільярдаў беларускіх рублёў, і яны мусяць “працаваць”, таму камітэт мае намер кантраляваць гэты працэс, падкрэсліў старшыня КДК. “У адносінах Аўгустоўскага канала гэта азначае, што мы акумулюем усе прапановы мясцовай улады па яго развіцці і будзем імкнуцца (у ступені сваёй кампетэнцыі) садзейнічаць іх рэалізацыі,” – адзначыў Зянон Ломаць. У сувязі з гэтым ён прапанаваў арганізаваць сустрэчу беларускіх прадпрымальнікаў для абмеркавання развіцця Аўгустоўскага канала.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць