| АЎТОГРАФ-СЕСІЯ ЮРЫ ГАРДЗЕЕВА |
|
|
| Піша Сашка Верацейчык | |
| 21.07.2008 г. | |
|
Аўтограф-сесія аўтара “Магдэбургскай Гародні” Юры Гардзеева адбудзецца ў Гародні 24 ліпеня. У памяшканні Таварыства Беларускай Школы ўсе ахвотныя могуць здабыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара. Мерапрыемства будзе доўжыцца з 17 да 19 гадзін. "Магдэбургская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)" - першая кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка", што выдаецца Гарадзенскім Рухам “За Свабоду” пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча. Багата ілюстраванае выданне прысвечана пытанням планавання і забудовы Гародні ў перыяд, калі горад карыстаўся Магдэбургскім правам (з 1496 года да апошніх дзён Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя); сацыяльнай тапаграфіі гродзенскіх вуліц і плошчаў; саслоўных і маёмасных адносін, а таксама сацыяльнай стратыграфіі і прафесійнай структуры горада. Паводле прэс-рэлізу Гарадзенскага Руху “За Свабоду” |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







