Учора, 6 жніўня ў Навагрудку распачалася праваслаўная выстава-ярмарка. Мерапрыемства адбываецца з дабраслаўлення архіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.
Раніцай 7 жніўня ў Алімпійскай вёсцы ў Пекіне, сярод сцягоў іншых краін-удзельніц Алімпіяды, ўзняўся ў неба беларускі сцяг. Узняццё сцяга сімвалізуе афіцыйнае прадстаўленне дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.
Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”.
Кветка папараці, матылёк, адпачываючы чалавек, арфа… І ўсё гэта – каменныя скульптуры, якія атрымае ў якасці падарунка г.п. Астравец да свайго 540-годдзя.
У беларускіх медвыцвярэзніках усталявалі відэакамеры.
Гэта было зроблена для таго, каб фіксаваць паводзіны кліентаў, а таксама сумленныя адносіны да працы персаналу спецустановы.
Як паведамілі «Твайму Стылю» ў адміністрацыі гарадзенскага медвыцвярэзніка, такі падыход дапаможа вырашыць шматлікія канфліктныя сітуацыі, якія ўзнікаюць пасля побыту кліентаў ў дадзенай установе. Таму ў выпадку ўзнікнення канфлікту, грамадзянін мае права праглядзець відэаматэрыял з запісам свайго побыту ў выцвярэзніку. Замест міліцэйскай формы плануецца ўвесці халаты. Ці будуць гэта халаты белагага колеру ці яко-небудзь іншага, пакуль невядома. Лічыцца, што такая вопратка будзе менш раздражняць наведвальнікаў, чым міліцэйская.