У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
103 гады таму цар Мікалай І падпісаў указ, у якім здымаліся ранейшыя забароны на выкарыстанне мясцовых моваў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі.
Больш за тысячу вернікаў, беларускіх, польскіх, літоўскіх святароў і біскупаў сабралі ўрачыстасці з нагоды беатыфікацыі блаславёнай Цэліны Бажэнцкай, якія ладзіліся сёння ў Заневічах - Абрэмшчызне, што на Гарадзеншчыне.
Урачыстую імшу ўзначаліў архіепіскап Антоній Кандрусевіч. Асвечана капліца, пабудаваная на месцы з камянёў маёнтка, у якім блаславёная жыла з 1853 да 1874 года.
Цэліна – жонка ўласніка Абрэмшчызны, кананізаваная увосень 2007 года, – перажыла смерць двух дзяцей-немаўлятак, з маленькай дачкой у 1863 годзе трапіла ў гарадзенскую турму за дапамогу паўстанцам. Пасля вызвалення даглядала безнадзейна хворага мужа. Жыхары Абрэмшчызны лічылі Цэліну Бажэнцкую святой.
Па смерці мужа Цэліна з’ехала ў Рым, дзе разам з дачкой заснавала і ўзначаліла новую жаночую манаскую супольнасць, якая атрымала назву Кангрэгацыя Змёртвыхпаўстанак. Заданнем супольнасці было духоўнае і маральнае адраджэнне жанчыны празнавучанне і маральнае выхаванне дзяўчат. Праз нейкі час праз супольнасць утварыўся свецкі жаночы рух, які ставіў за мэту напаўняць духам Евангелля ўсе сферы грамадскага жыцця.
Супольнасць, заснаваная Цэлінай Бажэнцкай, дзейнічае зараз па ўсім свеце. У Беларусі сёстры-змёртвыхпаўстанкі працуюць у Віцебскай дыяцэзіі.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч назваў блаславёную Цэліну ўзорам для ўсіх жонак і маці.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць