| РЭКАНСТРУКЦЫЮ ГАРОДНІ АБМЯРКУЮЦЬ ПАДЧАС ДЗЁН БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КРАКАВЕ. |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 01.04.2008 г. | |
|
Мэта традыцыйных Дзён Беларускай Культуры, якія сёлета ладзяцца 7 і 8 траўня,– знаёмства з Беларуссю праз прызму культурнага жыцця. У праграме: семінары, прэзентацыі, выступ беларускага вулічнага тэатру, канцэрты і прагляд беларускіх фільмаў. Пра сучасную культуру Беларусі, яе адлюстраванне ў СМІ, стан беларускай традыцыйнай культуры, паставу сучаснай беларускай інтэлігенцыі будуць разважаць беларускія навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Аб перлінах беларускай архітэктуры, Гародні і “рэканструкцыі помнікаў дойлідства” распавядзе гарадзенскі даследчык Юры Гардзееў. У семінары “Беларуская культура на парозе XXI стагоддзя” возьмуць удзел д-р Лявон Баршчэўскі, д-р Дзмітры Клябанаў, д-р Ірына Шумская і гарадзенец д-р Алесь Краўцэвіч. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|









Каментарыi
2008-04-0700:03:02 Зьмяніце гэтую інфу, калі ласка, ня блытайце людзей. ДКБ будуць 7-8 траўня.
2008-04-0518:38:19 Dobry dzien':)
Хачу Вас паведаміць, што па тэхнічных прычынах арганізатар Дзён беларускай культуры (Усходні Гурток Ягелонскага Універсітэта) быў змушаны перанесці тэрмін мерапрыемства на 7-9 траўня 2008 г.
zapraszaem!
2008-04-0214:09:55 Ася, чый мэйл вы далі, зараз па абмене ў Менску. Проста тэрміны былі на травень, а я ў ДКБ удзельнічаю і вельмі зьдзівіўся, што робіцца на месяц раней, а мне ніхто не паведаміў.
Ладна, будзем разьбірацца тут:)
2008-04-0214:05:17 з арганізатарамі можна звязацца па эл.пошце bernatowicz.j
2008-04-0202:11:32 цікава, чаму гэта я ня ведаю пра гэтыя тэрміны нічога:)