| “NS-12” ЗАБІў! |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 04.08.2008 г. | |
|
2 жніўня завершаны Гродзенскі адборачны тур футбольнага чэмпіянату дваровых каманд “Забей!” Па выніках суботняй гульні ў рэспубліканскі фінал выйшла аматарская каманда “NS-12”. У першым туры, які ладзіўся ў Гродна 12 ліпеня, лепшай стала каманда “Кляцкова”. Гэтыя каманды прадставяць наш горад у фінале рэспубліканскага футбольнага чэмпіяната дваровых каманд, які пройде ў верасні-пачатку кастрычніка. Папярэднія два гады спаборніцтвы дваровых футбольных каманд ладзіліся толькі ў Мінску. Сёлета далучыліся Гродна і Гомель. Арганізатары чэмпіяната спадзяюцца, што ў 2009 годзе да спаборніцтваў далучацца астатнія беларускія рэгіёны. Кася КРОТ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







