У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
103 гады таму цар Мікалай І падпісаў указ, у якім здымаліся ранейшыя забароны на выкарыстанне мясцовых моваў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі.
З мэтай пратэсту супраць прыняцця новага закона «Аб сродках масавай інфармацыі» ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ініцыявала акцыю «Гадзіна маўчання», якая доўжылася сёння з 12.00 да 13.00.
Дзесяткі сайтаў адгукнуліся на заклік БАЖ не абнаўляцца на працягу гадзіны і размясціць чорныя банеры на знак пратэсту. Сярод удзельнікаў акцыі — сайты «Хартыя-97», Радыё «Свабода», «Еўрапейскае радыё для Беларусі», «Белорусский партизан», Радыё «Рацыя», nn.by, «Салідарнасць», «Заўтра тваёй краіны», generation.by, сайт ПЦ «Вясна», сайт «Народнай волі», ximik.info (Наваполацк) і шмат якія іншыя рэсурсы. Інфармацыю пра акцыю распаўсюдзілі агенцтва БелаПАН, парталы tut.by і Телеграф. by, «Белорусские новости», ucpb.org, расійскія сайты (Lenta.ru, Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі і іншыя).
Мэтай акцыі было — выказаць салідарны пратэст супраць паспешлівага прыняцця закона «Аб СМІ» без правядзення грамадскіх слуханняў і міжнароднай экспертызы, паказаць карыстальнікам Байнету, што пагроза знікнення крыніц незалежнай інфармацыі ў Сеціве сёння надзвычай рэальная.
Закон, у прыватнасці:
– прадугледжвае рэгістрацыю інтэрнет-выданняў і кантроль за Інтэрнетам з боку Міністэрства інфармацыі і пракуратуры;
– патрабуе перерэгістрацыі ўсіх медыяў пасля ўступлення закона ў сілу;
– значна пашырае магчымасці закрыцця ўладамі СМІ;
– ускладняе дзейнасць і павялічвае ціск на незалежных журналістаў і карэспандэнтаў замежных медыяў.
Па інф. агентстваў
Каментарыi
#3redakcyja 2008-06-2616:35:31Мы салідарныя з тымі, хто занепакоены чарговым абмежаваннем свабоды слова. Што да адсутнасці чорнага банэру ў патрэбны час, то так здарылася таму, што ў патрэбны момант у рэдакцыі не апынулася анікога, хто мог гэта зрабіць з тэхнічнага пункту гледжання
#2Буслік 2008-06-2609:23:59А якая карысць махаць кулакамі пасля дракі????? Быццам бы гадзіна маўчання паўплывала на нешта, на прыняцце рашэння ці ягоную адмену "А Васька слушает, да есть" - няўжо гэта не зразумела? Ад гэтых "маўчанняў" шкода толькі звычайным чытачам. Дарэчы, калі б замаўчалі "Одноклассники" - адчулі б усе, а вышэйназваныя сайты "надвор'я" у віртуальнай прасторы не робяць Амаль ніхто і не заўважыў
#1aleshka 2008-06-2517:36:34chamu "Tvoj Styl" ne vykazau salidarnasc z inshymi sajtami? ne lichyce sabe SMI? mahli b taksama chorny baner pavesic ;)
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-06-2616:35:31 Мы салідарныя з тымі, хто занепакоены чарговым абмежаваннем свабоды слова. Што да адсутнасці чорнага банэру ў патрэбны час, то так здарылася таму, што ў патрэбны момант у рэдакцыі не апынулася анікога, хто мог гэта зрабіць з тэхнічнага пункту гледжання
2008-06-2609:23:59 А якая карысць махаць кулакамі пасля дракі????? Быццам бы гадзіна маўчання паўплывала на нешта, на прыняцце рашэння ці ягоную адмену "А Васька слушает, да есть" - няўжо гэта не зразумела? Ад гэтых "маўчанняў" шкода толькі звычайным чытачам. Дарэчы, калі б замаўчалі "Одноклассники" - адчулі б усе, а вышэйназваныя сайты "надвор'я" у віртуальнай прасторы не робяць Амаль ніхто і не заўважыў
2008-06-2517:36:34 chamu "Tvoj Styl" ne vykazau salidarnasc z inshymi sajtami? ne lichyce sabe SMI? mahli b taksama chorny baner pavesic ;)