Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Гродна апынуўся пятым па чарзе горадам, дзе пачаўся біржавы гандаль.
Гандлёвыя пляцоўкі ўжо маюць Брэст, Гомель, Магілёў, не кажучы пра сталіцу.
Гандлёвая зала ў Гродна абсталявана 17 працоўнымі месцамі, але пры неабходнасці колькасць месцаў можа быць павялічана. Зараз на БУГБ (Беларускай універсальнай гандлёвай біржы) зарэгістравана больш за 200 удзельнікаў з Гродзенскай вобласці. Практычна ўсе прадпрыемствы рэгіёна пажадалі працаваць на пляцоўцы філіяла, паколькі гэта аператыўнаі карысна.