У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
103 гады таму цар Мікалай І падпісаў указ, у якім здымаліся ранейшыя забароны на выкарыстанне мясцовых моваў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі.
Адзін дзень застаўся ў «Газеты Слонімскай» да пераезду на новае месца знаходжання. Менавіта так павінна была б пачынацца інфармацыя пра змену адраса арганізацыі…
Але трэба добра ведаць, дзе ты жывешь – у краіне, дзе незалежнай прэсе жыць увогуле няма дзе. Як паведаміў рэдактар Віктар Валадашчук, ні перамовы, ні збор подпісаў, ні лісты жыхароў Слоніма аж самому прэзідэнту не дапамаглі. Кампутары і іншае абсталяванне супрацоўнікі газеты развозяць па сваіх дамах-гаражах. І працаваць яны таксама ў бліжэйшы час будуць кожны ў сваёй хаце. Газета будзе выходзіць, як і выходзіла, таму што чытачы (а іх амаль 7 000 чалавек, не ўлічваюцы членаў сямей і сяброў) не маюць дачынення да праблемаў выдання і хочуць атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю кожны тыдзень.
В.Валадашчук звяртаўся ў розныя інстанцыі з просьбай аб заключэнні дамовы на арэнду. Але патэнцыяльныя арэндадаўцы, незалежна ад формаў уласнасці, не выказалі жадання стаць арэндадаўцамі наяўнымі.
– А калі і прапануюць нейкія памяшканні, то яны ў такім стане, што патрабуецца капітальны рамонт месяцаў на шэсць, –з прыкрасцю кажа рэдактар.
І што далей? «Хатні» варыянт выпуску газеты – справа тэрміновая. Калі журналіст можа працаваць на кухні за сталом, то рэкламны аддзел і служба распаўсюджвання – не. На колькі часу хопіць цярпення ў супрацоўнікаў рэдакцыі знаходзіцца ў стане паміж небам і зямлёй? Ёсць і яшчэ ў гэтай справе адна маленькая, але яркая рысачка: газета трапіла ў цяжкую сітуацыю ў перыяд падпісной кампаніі… Упэўнены, што тыражы дзяржаўнай раёнкі раптам павялічацца…
Лёва ЛЕОНТ
Каментарыi
#2Прахожы 2008-06-0709:24:09Шкада газету і каманду. Дай Бог ім знайсці выйсце з гэтага тупіка! Сёння ў нашай краіне выпускаць незалежную газету - гэта сапраўдны подзвіг!
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-06-0709:24:09 Шкада газету і каманду. Дай Бог ім знайсці выйсце з гэтага тупіка! Сёння ў нашай краіне выпускаць незалежную газету - гэта сапраўдны подзвіг!
2008-06-0420:54:41 Trymajcesia, slonimcy!