У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
103 гады таму цар Мікалай І падпісаў указ, у якім здымаліся ранейшыя забароны на выкарыстанне мясцовых моваў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі.
На рэгіянальнае незалежнае выданне Гродзенскай вобласци«Газету Слонімскую» накіравала зыск ў суд старшыня мясцовай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Алена Новікава.
Зыскоўца, пакрыўджаная на публікацыю ў жнівеньскім нумары «ГС», патрабуе ад газеты грашовай кампенсацыі за маральны ўрон у памеры 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, жанчына напісала скаргі ў Слонімскую пракуратуру і Міністэрства інфармацыі, паведамляе служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя жуналістаў».
Абурэнне спадарыні Новікавай выклікаў артыкул намесніка галоўнага рэдактара «ГС» Сяргея Чыгрына пад загалоўкам «Не рабі дабра — не атрымаеш зла».
Журналіст распавядаў пра тое, як слонімскія інваліды, вымушаныя адстойваць права на ўласнае памяшканне ў горадзе, звярнуліся па дапамогу да кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Івана Шэгі. Паводле публікацыі, кандыдат адгукнуўся на просьбу і сустрэўся з кіраўнікамі арганізацыі. Але праз пэўны час сп. Шэга атрымаў ад старшыні выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 (па якой ён балатуецца) ліст з папярэджаннем — за тое, што нібыта падчас сустрэчы з інвалідамі абяцаў матэрыяльна падтрымаць іх ў абмен на подпісы і галасаванне за яго на выбарах.
Гэтая сітуацыя і была апісаная ў артыкуле Сяргея Чыгрына. Журналіст напісаў, што таксама сустракаўся з прадстаўнікамі арганізацыі слонімскіх інвалідаў: «Выслухаў іх скаргі і праблемы. Гутарка была запісана на дыктафон».
Кіраўніцтва «Газеты Слонімскай» лічыць такую рэакцыю на артыкул абсалютна нечаканай і неабгрунтаванай. «За ўсю сваю журналісцкую практыку я ўпершыню сутыкаюся з такой сітуацыяй: каб журналіста запрасілі на размову, адкрыта расказвалі пра ўсе свае праблемы, а потым яго ж і звінавацілі, — зазначыў у гутарцы з прэс-службай ГА БАЖ галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук. – Карэспандэнт каля 40 хвілін адкрыта запісваў усіх на дыктафон з адлегласці ў паўметра і абсалютна не хаваючы яго».
Пакуль што рэдактар устрымліваецца ад высноваў адносна таго, наколькі самастойна арганізацыя інвалідаў прымала рашэнне пачаць «наступ» на недзяржаўнае выданне. «У любым выпадку, я цвёрда лічу, што нашай віны тут няма. І рэакцыя людзей, якім журналісты хацелі дапамагчы, выглядае абсалютна неадэкватнай», — лічыць В. Валадашчук.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць