| АКЦЫЯ ПА ПАДТРЫМЦЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ І РАЗВІЦЦІ ГІРАВАГА СПОРТУ |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 12.05.2008 г. | |
|
14 чэрвеня ў парку Жылібера ладзіцца спартыўная акцыя. Яе ініцыятары і арганізатары – гарадзенскія прыхільнікі гіравага спорту, сярод якіх ёсць майстры міжнароднага класу. Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі гарадзенцаў да гіравага спорту. Як паведаміў Віктар Мацко, сябра аргкамітэту акцыі, Гарадзенская вобласць – адзіная ў Беларусі, дзе няма ні федэрацыі, ні клуба, ні нават секцыі гіравага спорту. Гарадзенец, які ўваходзіць у Беларускую зборную па гіравым спорце, нават у чэмпіянаце свету (сёлета ён адбудзецца ў Германіі) мусіць удзельнічаць за свой кошт. Спартовец бярэ адпачынак на працы, за свой кошт набывае білеты, афармляе візу – у абласным бюджэце такія выдаткі не прадугледжаны. 14 чэрвеня ў акцыі возьмуць удзел каманды з Мінску, Віцебску, Брэста, прадстаўнікі Нацыянальнай зборнай Беларусі на чале з капітанам, чэмпіёнам свету Аляксандрам Воўкам. Зараз арганізатары шукаюць спонсараў, якія б дапамаглі прыняць і размясціць удзельнікаў. Пакуль адгукнулася толькі кіраўніцтва гарадзенскага мясакамбіната. Віктар Мацко запэўніў, што акцыя адбудзецца пры любым надвор’і. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







