У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
103 гады таму цар Мікалай І падпісаў указ, у якім здымаліся ранейшыя забароны на выкарыстанне мясцовых моваў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі.
“ГАДЗІНА ЗЯМЛІ: АДПАЧНІ САМ – ДАЙ АДПАЧЫЦЬ ПРЫРОДЗЕ!”
Піша Надзея Завіноўская
28.03.2008 г.
Акцыя з такой назвай пройдзе заўтра, 29 сакавіка, па ўсімсвеце. Гарадзенцы маюць магчымасць да яе далучыцца. Трэба ўсяго толькі на адну гадзіну выключыць святло і непатрэбныя электрычныя прылады ці то ў сваей хаце, ці то на працы.
Акцыя мае сваей мэтай прыцягнуць увагу свету да праблем змянення клімату.
Арганізатары акцыі сцвярджаюць, што, калі мы пакідаем уключанымі непатрэбныя электрычныя прылады, мы павялічваем нагрузку электрастанцыі - галоўнай крыніцы выкіду парніковых газаў.
Заўтра святло выключаць Капенгаген, Таронта, Чыкага, Мельбурн, Брысбан, Тэль-Авів, Маніла і іншыя гарады свету.
Першая такая акцыя прайшла яшчэ ў мінулым годзе ў Сіднэі. Калі 2 мільёны чалавек адначасова выключылі святло, энэргазатраты горада паменшыліся на 10 адсоткаў. Калі перакласці гэтую лічбу на колькасць аўтамабіляў, з дарог знікла б 48 тысяч машын.
Арганізатар акцыі- Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF).
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-03-2819:48:03 далучаемся! :)))