падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

ГАРАДЗЕНЦЫ НАПІШУЦЬ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ДЫКТОЎКУ НА ДЗЕНЬ РАНЕЙ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Надзея Завіноўская   
14.03.2008 г.

Арганізатары перанеслі дату мерапрыемства на 22 сакавіка таму, што ў дзень правядзення беларускай дыктоўкі каталікі святкуюць Вялікдзень.
 

“Хачу папярэдзіць людзей не баяцца дыктоўкі, бо яе сэнс не ў праверцы ведаў   беларускай мовы. Гэта у першую чаргу акцыя салідарнасці беларусаў па  ўсім свеце,” – кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Павел Мажэйка.

Нагадаем, што акцыя прысвечана 90-годдзю абвяшчэння БНР і будзе праходзіць па ўсей краіне 23 сакавіка. У Гародні беларускую дыктоўку ладзяць “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” і “Таварыства беларускай школы”.

Дыктоўка будзе чытацца ў памяшканні ТБШ кожную гадзіну з 12.00 да 16.00. Тэкст агучаць вядомыя у горадзе людзі - пісьменнікі і артысты. Пакуль дакладна вядома, што гэта будзе Віктар Шалкевіч. Таксама перамовы вядуцца з Данутай Бічэль-Загнетавай.

Арганізатары рыхтуюць падарункі для самага маладога і старэйшага ўдзельнікаў дыктоўкі. Астатнім на памяць застанецца асадка ўдзельніка. Той, хто пажадае паўдзельнічаць у конкурсе на лепшае валоданне беларускай мовай, зможа звярнуцца у спецыяльную камісію па падвядзенню вынікаў. Пераможца атрымае ўзнагароду.

Па выніках дыктоўкі арганізатары плануюць правесці фотавыставу матэрыялаў па Беларусі, а таксама па тых краінах, дзе жывуць беларусы, і ў офісе ААН у Нью-Йорку.

Далучыцца да напісання беларускай дыктоўкі можа любы ахвотны.

Папярэдне зарэгістравацца можна ў офісе ТБШ, што па адрасе вул. Будзенага, 48а-44, ці па тэлефоне 74-44-28.

Надзея Завіноўская

 

Каментарыi 

  1. #1 lorss
    2008-03-1515:41:36 "Далучыцца да напісання беларускай дыктоўкі можа любой жадаючы" любой у такім сказе! жах!!!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY