| ГАРАДЗЕНСКІ ФОРУМ АДЗНАЧЫЦЬ ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ |
|
|
| Піша Надзея Завіноўская | |
| 20.03.2008 г. | |
|
Урачыстае святкаванне ладзіцца ўжо трэці год запар. Яно адбудзецца 28 сакавіка ў начным клубе “Флінт”. У праграме прадугледжана танцавальнае шоў, эратычнае відовішча, падарункі ад партнэраў і спонсараў, конкурсы, спецыяльная праграма ад Dj Melnik, Dj Marta, Dj Vanoid. Імпрэза пачнецца а 23 гадзіне і будзе працягвацца да шостай раніцы. Кошт квітка да канца тыдня - 25 тысяч рублеў, пасля - 30 тысяч. “ТС” звязаўся з адміністратарам Гарадзенскага форума спадаром Аляксеем Радсам: - Колькі гасцей вы разлічваеце прыняць? - Прыкладна каля 200, можа нават 250 чалавек. Пакуль вядомыя імены 150 гасцей. - Ці будуць сярод іх агульнавядомыя гарадзенцы? -Дык мы ўсе адзін аднаго ведаем. Гэхта добрая нагода пабачыцца. - Што новага з’явіцца на форуме ў бліжэйшы час? - Падрабязна пра ўсе я раскажу 28 сакавіка на імпрэзе. Пакуль магу сказаць толькі, што на форуме адбудуцца некаторыя тэхнічныя змены. Таксама трэба арганізацыйна неяк упарадкаваць форум, прыбраць некаторыя тэмы, абмежаваць іх. І яшчэ - часцей сустракацца офлайн. Напрыклад, напярэдадні Дня аховы дзіцяці плануем правесці акцыю“Дапамога – дзецям” . А то неяк мы пра яе забыліся. - Чаго гарадзенскаму форуму не хапае? - Зараз на форуме шмат пустога “тропа”. Я не хачу адміністратыўна ўплываць на гэты працэс, абмяжоўваць людзей. Але мне не хапае сур’езных онлайн абмеркаванняў і іх офлайнавых працягаў. Такія зараз існуюць, некаторыя выраслі нават у свае асобныя аб’яднанні, на жаль, іх няшмат. Надзея Завіноўская |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







