| ГРОДЗЕНСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ ЛАДЗІЦЬ ТУРЗЛЁТ |
|
|
| Піша Надзея Завіноўская | |
| 22.05.2008 г. | |
|
Заўтра на Аўгустоўскім канале распачнецца традыцыйны ўніверсітэцкі турзлёт, які будзе доўжыцца ўсе выходныя. Ён супадае з адкрыццём летняга сезона на Аўгустоўскім канале. Арганізатары плануюць прыняць больш за 300 чалавек. Традыцыйна ўвесну ўсе факультэты ўніверсітэта збіраюцца разам. У гэтым годзе ўпершыню ў турзлёце будзе прадстаўлены ваенны факультэт, 5 факультэтаў адмовіліся ад удзелу. Днём студэнты пройдуць паласу перашкодаў, пераправяцца на канатах праз раку, сплавяцца на байдарках па канале. У спісе спабор паміж факультэтамі па футболе і валейболе. Увечары прадугледжаны шашлыкі і песні ля вогнішча. Надзея Завіноўская |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








