| ІНТЭРАКТЫЎНЫ НОВЫ СВЕТ |
|
|
| Піша Сашка Верацейчык | |
| 03.07.2008 г. | |
|
Інтэрактыўная мапа Новага свету ў хуткім часе з’явіцца на адным з гарадзенскіх сайтаў. На віртуальнай мапе будуць намаляваныя вуліцы і будынкі, націснуўшы на якія можна будзе атрымаць кароткую інфармацыю пра аб’ект і ўбачыць яго спадарожнікавы здымак. Таксама будуць пададзеныя спасылкі на больш падрабязнае апісанне адзначанай вуліцы ці будынка. Мяркуецца, што віртуальная мапа Новага свету будзе пачаткам больш глабальнага праекта пра вуліцы старой Гародні. Таксма разглядаецца пытанне выпусціць мапу на электронным носьбіце. Віртуальная мапа будзе дасягальная на сайце harodnia.com. Сашка Верацейчык |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








