| КАНЦЭРТ ШАЛКЕВІЧА Ў КАРЭЛІЧАХ СПРАБАВАЛІ САРВАЦЬ |
|
|
| Піша Сяргей Апановіч | |
| 18.03.2008 г. | |
|
Канцэрт Шалкевіча ў Карэлічах спрабавалі сарваць, адрубіўшы святло ў будынку, дзе ён праходзіў, паведамляе сайт milinkevich.org Мерапрыемства адбывалася напрыканцы мінулага тыдня дзякуючы сумеснай ініцыятыве актывістаў гарадзенскага Руху “За Свабоду” і намесніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча ў Карэлічах адбыўся канцэрт вядомага барда Віктара Шалкевіча. На канцэрце прысутнічала 27 чалавек. Музычная імпрэза была зладжана ў прыватным доме аднаго з карэліцкіх актывістаў. Спявак прапанаваў публіцы свае найлепшыя, ужо добра вядомыя песні. Канцэрт доўжыўся паўтары гадзіны. Як паведамілі арганізатары канцэрта, напачатку імпрэзы па невядомых прычынах згасла святло. Пад канец імпрэзы электрычнасць з’явілася. Гэтая акалічнасць ніяк не замінала творчаму мерапрыемству, бо канцэрт адбываўся ўдзень. Сяргей Апановіч |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|









Каментарыi
2008-03-1819:56:50 "Мерапрыемства адбывалася напрыканцы мінулага тыдня дзякуючы сумеснай ініцыятыве актывістаў гарадзенскага Руху “За Свабоду” і намесніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча ў Карэлічах адбыўся канцэрт вядомага барда Віктара Шалкевіча" - ГЭТА ШТО ЗА СКАЗ?
"спрабавалі сарваць", "бо канцэрт адбываўся ўдзень".. жах, таварышы.. А на якой гітары граў Шалкевіч? Электра?