У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
103 гады таму цар Мікалай І падпісаў указ, у якім здымаліся ранейшыя забароны на выкарыстанне мясцовых моваў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі.
Сёння, 28 сакавіка, гарадзенскія веласіпедысты распачнуць сезон велапрабегаў.
Веласіпедысты стартуюць з Савецкай плошчы а 19 гадзіне. Праедуць праз праспект Касманаўтаў, Кляцкова, Янкі Купалы, вуліцамі Савецкіх пагранічнікаў, Паповіча, Болдзіна, БЛК, Горкага, Вялікай Траецкай.
Удзельнікаў велапрабегу будуць суправаджаць машыны ДАІ. Таксама ўдзельнікіакцыі адзначаць сябе дадатковымі святлоадлюстравальнымі элементамі.
Такім чынам УДАІ РАУС аблвыканкама заклікае як мага большую колькасць веласіпедыстаў выкарыстоўваць флікеры падчас руху ўначы.
Самі веласіпедысты “Крытычнай масы” імкнуцца паказаць раўнапраўевеласіпедыста і вадзіцеля, прапагандуюць велатранспарт і здаровы лад жыцця.
Надалей веласіпедысты будуць сустракацца кожную апошнюю пятніцу месяца. Такім жа чынам ладзяцца велапрабегі маладзёвага руху “Крытычная маса” па ўсім свеце.
Надзея Завіноўская
Каментарыi
#1Vital 2008-03-2822:56:03Бачыў іх на савецкай, па маіх падліках, чалавек за 30 было
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-03-2822:56:03 Бачыў іх на савецкай, па маіх падліках, чалавек за 30 было