| КУПАЛІНКА НА САХАЛІНЕ |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 29.05.2008 г. | |
|
Прэм’ера этнаспектакля “Купалінка” па матывах беларускіх народных казак у пастаноўцы рэжысёра з Гродна Марыны Лазаравай адбылася на Сахаліне. Марына Лазарава працуе ў Гродзенскім тэатры лялек, аднак “Купалінка” – яе незалежная рэжысёрская праца. У спектаклі занятыя два акторы, якія кіруюць лялькамі Купалінкі, Івана, Мар’і, чорта, вядзьмаркі, грэшнікаў ды іншых. Лялькі, дэкарацыі і сцэнічныя касцюмы актораў выраблены рукамі Марыны Лазаравай. Музыку да пастаноўкі напісаў Віталь Лявонаў. На Сахаліне спектакль ідзе на рускай мове, каб мясцовым гледачам было ўсё зразумела. На мове арыгіналу выконваецца толькі заключная песня. У рэпертуары Гродзенскага тэатра лялек “Купалінкі” няма. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







