| У ГЭТЫЯ ВЫХОДНЫЯ Ў ЗЭЛЬВЕ ПРОЙДУЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ 25 –ГОДДЗЮ З ДНЯ СМЕРЦІ ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ |
|
|
| Піша Сяргей Апановіч | |
| 11.04.2008 г. | |
|
Пра гэта “Твайму стылю” распавёў адзін з арганізатараў мерапрыемстваў Юры Качук. У Зэльве на могілкі, дзе пахавана Ларыса Геніюш, прыйдуць яе прыхільнікі не толькі з Зэльвы, але і з Мастоў, Ваўкавыска і Баранавічаў. Чакаецца, што на сустрэчу прыедзе Тэафілія Дудка, якая сядзела разам з Ларысай Геніюш у лагеры ў Інце. Распачнецца сустрэча памяці Геніюш на могілках, дзе ушануюць яе памяць, а працягнецца дома ў Юрыя Качука, дзе яе ўзгадаюць добрымі словамі і прачытаюць вершы. А самыя вялікія мерапрыемствы па словах Юрыя Качука павінны адбыцца ў Зэльве ў 2010-м годзе, калі ўсе жыхары Беларусі будуць святкаваць 100- годзе з дня нараджэння паэткі. Сяргей Апановіч |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







