| ШЭКСПІРА ЗАМЕНІЦЬ ІСУС ХРЫСТОС |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 19.05.2008 г. | |
|
21 мая ў Гродзенскім лялечным тэатры адбудзецца дадатковы спектакль “Ісус Хрыстос – суперзорка” у пастаноўцы вучняў Гродзенскага педагагічнага каледжа. У гэты дзень быў прызначаны надзвычай папулярны ў гледачоў спектакль з рэпертуара лялечнага тэатра “Сон у летнюю ноч”. Аднак удзел актораў, занятых у спектаклі, у тэатральным фестывалі ў Субоціцы (Сербія), вымусіў адміністрацыю адмяніць спектакль. На фестывалі Гродзенскі лялечны тэатр прадставіць пастаноўку “Піліпка і ведзьма”. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







