| ПА МЕРКАВАННЯХ МІНСКІХ НАВУКОЎЦАЎ У ГАРОДНІ НЕ ХАПАЕ ДРЭВАЎ |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 07.05.2008 г. | |
|
Супрацоўнікі Беларускага навукова-даследніцкага цэнтра “Экалогія” прыйшлі да высновы, што ў горадзе не хапае зеляніны. Сітуацыю не ратуюць нават лесапаркі ў Пышках і Румлёва.
У бліжэйшы час зменаў да лепшага не будзе: паводле новых патрабаванняў добраўпарадкавання, будуць знішчаны дрэвы, якія растуць бліжэй пяці метраў да падмуркаў і бліжэй за 2,5 метра да газа- і водаправодаў, а таксама цеплатрас. Першымі будуць знішчаны каштаны на вуліцы Ажэшкі. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








