падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

МЫТНЯ ПАЛІЧЫЦЬ ПАМПЕРСЫ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 
Піша Лёва ЛЕОНТ   
14.05.2008 г.

З 15 траўня ўзмацняецца кантроль за перамяшчэннем праз мяжу тавараў для уласнага карыстання. Падставай  для такога рашэння мытнікі называюць «вялікія партыі» тавараў, якія грамадзяне правозяць быццам для сябе, а на самой справе – для незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Як паведаміла ТС даставерная крыніца са службы асабістай бяспекі мытні,  гэта не самы лепшы накірунак барацьбы за айчыннага вытворцу. Па-першае, мытнік атрымлівае права ў кожным канкрэтным выпадку «прымаць рашэнне» колькі кашуляў, бялізны і памперсаў можа правесці грамадзянін РБ з-за мяжы (зыходзячы са склада яго сям’і і іншых фактараў). Па-другое, наколькі «прынятае рашэнне» будзе залежыць ад аб’ектыўных фактараў, а наколькі ад суб’ектыўных сімпатый?...

Афіцыйныя СМІ сёння публікуюць спісы, колькі і чаго можна правозіць праз мяжу ў адпаведнасці з тым, колькі раз на месяц ці тыдзень, вы будзеце туды-сюды бадзяцца. Мы таксама прапануем гэтую дваведку. Але галоўнае тое, што новыя правілы перамяшчэння тавараў праз мяжу знаходзяцца ў некаторай супярэчнасці з Указам Прэзідэнта РБ №503 і таму ўводзяцца прыкладна на два пробных месяцы. Здаецца мне, калі «праглыне» беларус чарговыя абмежаванні – застануцца правілы, калі не – тады атрымаюць мытнікі па шапцы за самадзейнасць. Так ці не – пакажа час, а зараз інфармацыя да роздуму, прабачце, да кайстры.

 

Як часта вы ездіце за мяжу

Колькі тавара можна правозіць

Адзін раз на 2 месяцы

Не больш за 3 адзінкі адной назвы,  пры гэтым не больш за 10 назваў тавараў

Адзін раз на месяц

Не больш за 3 адзінкі адной назвы,  пры гэтым не больш за 5 назваў тавараў

Адзін раз у  15 дзён

Не больш за 3 адзінкі адной назвы,  пры гэтым не больш за 3 назвы тавараў

Адзін раз на тыдзень

Не больш за 1 адзінку адной назвы,  пры гэтым не больш за 3 назвы тавараў

Часцей, чым адзін раз на тыдзень

1 адзінка адной назвы

Апрэч таго, можна ўвозіць у якасці тавараў для асабістага карыстання па 1 адзінке (не больш за тры назвы) побытавай тэхнікі і рэчаў доўгатэрміновага карыстання (верхняя  вопратка, абутак і г.д.).

Паспяховых вам падарожжаў, прыемных пакупак і сумленных мытнікаў.

Лёва ЛЕОНТ

 

 

Каментарыi 

  1. #2 Вольга
    2008-05-1618:46:59 Так хацелася , каб мытникі па шапцы атрымалі.
  2. #1 Вольга
    2008-05-1618:45:37 Так хацелася б, каб мытнікі па шапцы атрымалі.

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY