| ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 12.05.2008 г. | |
|
12 траўня 1775 года Жан Жылібер заснаваў у Гародні Вышэйшую медыцынскую акадэмію – першую на тэрыторыі Беларусі навучальную ўстанову па падрыхтоўцы лекараў. Яна мела першы ў Беларусі анатамічны тэатр, навуковую бібліятэку, батанічны сад. Асобы шляхецкага паходжання вывучаць медыцыну не пажадалі, таму было прынята рашэнне накіроўваць на вучобу дзяцей сялян і служачых маёнткаў. У Гародні Акадэмія праіснавала да 1781 года. Яе гістарычным пераемнікам лічыць сябе Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








Каментарыi
2008-05-1321:43:41 насамрэч, Жылібер быў запрошаны Тызенгаўзам каб кіраваць Акадэміяй Медычнай, а заснаваў яе як раз Антоні Тызенгаўз. Жылібер быў знаёмы аднаго з сябраў Тызенгаўза і той сябра параіў Жылібера на такую важную пасаду