Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Сёння выйшаў 1000 нумар першай беларускай газеты “Наша Ніва”, якая выдаецца з 1906 года.
Рэдактарамі газеты на пачатку ХХ ст. былі Аляксандар Уласаў, з 1914 годаЯнка Купала. На яе старонках друкаваліся Якуб Колас, Максім Багдановіч, Зьмітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, ды іншыя.Газета выходзіла кірыліцай і лацінкай (да 1912). Звычайны тыраж на той час складаў 4,5 тыс асобнікаў.
Выхад газеты спыніўся ў 1915 годзе, спроба аднавіць выданне рабілася ў 1920 годзе. Аднай, тады выйшла толькі 9 нумароў і газета была забароненая польская вайсковай цэнзурай.
Адрадзілася выданне ў Вільні ў 1991 годзе пад кіраўніцтвам Сяргея Дубаўца як літаратурна-мастацкае выданне. Ад 1996 - грамадска-палітычная газета.