| ПЕРШАЯ “НОЧ МУЗЕЯЎ” У ГАРОДНІ |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 12.05.2008 г. | |
|
18 мая Гародня ўпершыню далучыцца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.
Самае цікавае наведвальнікаў Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея чакае пасля 20 гадзін. Гэта лазерная экскурсія па музеях свету, дэманстрацыя калекцыі аддзення “Венецыянскі прывід”, выступ клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”. У гэты вечар супрацоўнікі музея прадэманструюць аматарам гісторыі легендарную ладдзю дванаццатага стагоддзя, скрадзеную з экспазіцыі ў 2004 годзе і вернутую сёлета. “Ноч музеяў” ў Гародні скончыцца апоўначы вогненным феерычным шоў. Кошт уваходнага квітка на ўсю праграму – 10 тысяч беларускіх рублёў. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








Каментарыi
2008-05-1517:32:02 Нічога, хай хоць раз на год трошкі заробяць!
2008-05-1219:29:57 А фішка та Ночы Музеяў павінна быць такая, што ўваход нічога не каштуе :)