У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
103 гады таму цар Мікалай І падпісаў указ, у якім здымаліся ранейшыя забароны на выкарыстанне мясцовых моваў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі.
Астанкі воінаў Савецкай Арміі і Вермахта часоў Другой сусветнай вайны знойдзены ў Гродзенскім раёне.
Паводле інфармацыі жыхароў Путрышкаўскага сельсавета побач з адным з населеных пунктаў, размешчаных на яго тэрыторыі, знаходзілася няўлічанае воінскае пахаванне. У выніку работы рэкагнасцыровачнай групы і сабранай інфармацыі пацвердзілася месца знаходжання пахавання. Падраздзяленне 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна эксгумавала астанкі двух воінаў. Знойдзены таксама нямецкая каска, прастрэленая куляй, і нямецкі штык-нож ад вінтоўкі Маўзера.
Пошукавыя работы падраздзялення 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна ў Гродзенскай вобласці ў гэтым годзе запланаваны на сямі аб'ектах. На мінулым тыдні пошукаўцы завяршылі работу ў раёне вёскі Зарачанка Гродзенскага раёна. Там знойдзены астанкі 36 рускіх салдат часоў Першай сусветнай вайны. Салдаты будуць перапахаваны з усімі воінскімі ўшанаваннямі, адзначыў Сяргей Кучар.
Перазахаванне палеглых вайскоўцаў адбудзецца на могілках ў Гродна.
Сяргей Апановіч, паводле БЕЛТА
Каментарыi
#1haspadar 2008-08-3022:54:13Цікава, а што зробяць з астанкамі нямецкіх жаўнераў? Выкінуць на сьметнік, каб сабакі цягалі, ці пакінуць там, дзе знайшлі?
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-08-3022:54:13 Цікава, а што зробяць з астанкамі нямецкіх жаўнераў? Выкінуць на сьметнік, каб сабакі цягалі, ці пакінуць там, дзе знайшлі?