| ПАМЁР ГАРАДЗЕНСКІ ГІТАРЫСТ І КАМПАЗІТАР ДЗЯНІС АСІМОВІЧ |
|
|
| Піша Надзея Завіноўская | |
| 03.04.2008 г. | |
|
Развітанне з ім адбудзецца заўтра, 4 красавіка, а 12-ай гадзіне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Музыка меў анкалагічнае захворванне. За апошні год ён прайшоў праз 3 аперацыі і рэабілітацыю ў Бараўлянах. Аднак гэта не прынесла чакаемых вынікаў. Дзяніс Асімовіч вядомы ў Польшчы, Чэхіі, Маравіі, Украіне, Расіі. Атрымліваў узнагароды міжнароднага ўзроўню, стыпендыі фондаў. Пры падтрымцы ДіДюЛі паспеў выдаць альбом інструментальнай музыкі «Hommage to Cheslav Drozdievich». Апошнім часам выкладаў у музычным вучылішчы, ліцэі і школе для сляпых дзяцей, супрацоўнічаў з абласным драматычным тэатрам. Надзея Завіноўская |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








Каментарыi
2008-04-0318:48:31 Nadzejka, a chamu Maraviju sa skladu Chehii vyluchyla:)?