|
НА НЁМАНЕ ПРАХОДЗІЦЬ ПРАВАСЛАЎНЫ МОЛАДЗЕВЫ ЗЛЁТ |
|
|
|
Піша Аляксей Шота
|
|
07.08.2008 г. |
|
У Дзятлаўскім раёне распачаўся моладзевы летнік, прысьвечаны славутаму князю Канстанціну Астрожскаму.
Мерапрыемства праводзіцца на беразе Нёмана ўпершыню. Ідэя: сабраць моладзь для супольнай малітвы, праслухоўвання лекцый на духоўныя тэмы, спартовага спаборніцтва. У злёце бяруць удзел выкладчыкі духоўнай акадэміі ў Жыровічах, а таксама інак жіровіцкага манастыра Алег Бембель, вядомы як паэт пад псеўданімам Зніч. Летнік быў запланаваны да дзвюх падзеяў: дня святых Барыса і Глеба і чатырохсотай гадавіны смерці Каснтанціна Астрожскага. Яго правядзенне дабраславіў архіяпіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый. Аляксей Шота, паводле BulletinOnline.org |