У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Такім спосабам галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” Віктар Валадашчук спрабуе зразумець, чаму яго выклікаюць на вайсковыя зборы і збіраюцца праверыць у псіханеўралагічным і наркалагічным дыспансэрах.
Ліст накіраваны непасрэдна кіраўніку міжраённага аддзялення кіравання КДБ РБ па Гродзенскай вобласці Аляксандру Мазалькову.
- Я не спадзяюся, што яны хутка мне адкажуць. Але, можа, запросяць пагаманіць. Наконт згоды на праверку з боку вайскоўцаў- ніякіх дакументаў падпісваць не буду.
Віктар Валадашчук лічыць падобныя да яго справы звязаны з жаданнем уладаў зліквідаваць “Газету Слонімскую” - адзінае незалежнае выданне рэгіёна.
У лісце ён спасылаецца на словы кіраўніка дзяржавы, які прапанаваў захоўваць у дачыненні да СМІ разумны баланс - ў роўнай ступені адлюстроўваць і дзяржаўную палітыку, і магчымую іншую кропку бачання.
12 траўня Віктар Валадашчук павінен з’явіцца ў Слонімскім ваенкамаце дзеля прызыву на зборавыя мерапрыемствы. Пакуль яго больш клапоцяць справы з юрыдычным адрасам газеты, арэндай памяшкання іліцэнзіяй на гандаль. У бліжэйшы час ён чакае візіту падатковай інспекцыі.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць