падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

СЦЭНАР ПАВОДЛЕ “МАНЧЭСТЭР ЮНАЙТЭД” Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
11.05.2008 г.

Дзевяць год таму ў фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў здарыўся маленькі цуд – “Манчэстэр Юнайтэд”, які прайграваў нямецкай “Баварыі” 0-1 у пару апошніх хвілінаў прайгранай, здавалася, гульні здолеў забіць два галы і вырваць перамогу. 10 траўня такі ж сцэнар паўтарыўся ў Гродне.

Канечне, “Нёман” – не “МЮ”, а сталічны “Лакаматыў” – не “Баварыя”, ды й чэмпіянат Беларусі не раўня Лізе чэмпіёнаў. Абедзьве каманды толькі ў мінулым туры атрымалі свае першыя перамогі ў сёлетнім сезоне. Больш блізкімі да другой перамогі былі госці. Першы іх удар па браме Ашыхміна скончыўся голам Швыдакова. У другой палове Дзянісюк меў магчымасць зняць усе пытанні наконт выніку, але не забіў пенальці (брава Ашыхміну!). Прамалінейная гульня гаспадараў у атацы з разлікам на навесы ў штрафную суперніка ды добрую гульню галавой Кавалёнка доўгі час была безвыніковай – то перадачы перахопліваліся абаронцамі, то нападнік марнаваў шанс за шансам. Але, як кажуць, вада камень точыць. Арбітр дадаў 3 дадатковыя хвіліны да асноўнага часу гульні, калі чарговы навес разумніцы-Жувенала ўрэшце ператварыўся ў гол Кавалёнка. Не паспелі сціхнуць апладысменты на трыбунах, як наступная атака гаспадароў скончылася другім голам – гэта Аляксандр Алумона падсцярог адскок мяча і таксама галавой скіраваў таго ў сетку! Ледзь не ўсе гульцы абедзьвух каманд, абхапіўшы галовы рукамі (адныя ад роспачы, другія – ад неверагоднай фартуны) ляжаць на траве, трыбуны, якія яшчэ пяць хвілінаў таму не шкадавалі крыўдных словаў у адрас гульцоў і трэнераў “Нёмана”, скандуюць “Малайцы! Малайцы!”. Finita la comedia!

10 траўня. “Нёман” – “Лакаматыў”, Мінск 2-1

“Смаргонь” – БАТЭ, Барысаў 0-0

Пасля апошняга туру чэмпіянату “Смаргонь” займае 4-е, а “Нёман” – 10-е месцы ў турнірнай табліцы.

Вітаўт Руднік

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY