| АДНАЧАСОВА ВУЧЫЦЦА І ПРАЦАВАЦЬ |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 29.07.2008 г. | |
|
Цікавы факт прадэманстравала ўступная кампанія 2008 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: абітурыенты-медалісты і ўладальнікі дыпломаў з адзнакай выбіраюць завочную форму навучання. Як расказалі карэспандэнту БЕЛТА у прыёмнай камісіі ГрДУ, 106 выдатнікаў падалі заявы на завочную бюджэтную форму навучання супраць 54, якія выбралі стацыянар (бюджэт). Доля заяў ад медалістаў і чырвонадыпломнікаў у агульнай колькасці падаўшых на завочную форму склала 3,96 працэнта, на дзённую - 2,53 працэнта. Конкурс на бюджэтную завочную форму навучання складае 3,8 чалавека на месца. Усяго больш як 4,8 тыс. чалавек падалі дакументы для паступлення ў ГрДУ. План прыему на бюджэтную дзённую форму навучання ў 2008 годзе склаў 833 чалавекі (на два чалавекі менш, чым у 2007 годзе). На бюджэтную завочную - 380 месц (павялічыўся ў параўнанні з 2007 годам на 25 месц). 28 ліпеня ў ГрДУ прайшло залічэнне на дзённую бюджэтную форму навучання (па выніках трох сертыфікатаў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі). Склад студэнтаў - завочнікаў (бюджэт) першага курса будзе вядомы 1 жніўня. Залічэнне ў рады студэнтаў, якія вучацца на ўмовах аплаты, будзе праведзена 4 жніўня. |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







