У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Сёння на плошчы Леніна адбыўся традыцыйны мітынг, прысвечаны Святу працы.
Большую частку мітынгуючых склалі вучні гарадзенскіх школ з настаўнікамі і адміністрацыяй. У вялікай колькасці над галовамі ўдзельнікаў мітынгу ірдзелі балонікі з надпісамі “ГРОДНОАЗОТ”, “Белкард”, “ГИАП”, “ГРОДНОПРОМСТРОЙ” ды іншых гарадзенскіх прадпрыемстваў. У парку Жылібера ў гэты час разварочвалася выстава-продаж вырабаў мясцовых майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Аднак гэтым разам прадаўцоў уласнай вытворчасці было вельмі мала. Таксама ў парку размясціўся выязны гандаль з шашлыкамі, піражкамі і салодкай ватай. Праўда, гараджане не надта спяшаліся ў парк. Хоць у праграме быў яшчэ пазначаны святочны канцэрт на летняй сцэне. Усё-ткі надвор’е не вельмі спрыяла першатравеньскім гулянням.
Як альтэрнатыва гарадскім святкаванням, на Аўгустоўскім канале пачаўся сплаў байдарак. На беразе таксама будуць працаваць шапікі “воды-марожанае”.
Так або інакш, 1 траўня святкуецца ў 66 краінах свету і мае больш чым стогадовую гісторыю.
Сашка Верацейчык
Каментарыi
#4Сяржук 2008-05-0312:11:50У Слоніме ўвогуле нічога не было ціха. Нават сьцяжкі не развесілі і "вечны" агонь не запалілі Затое 8-9-га будзе ого-го з размахам)
#3злобный критик 2008-05-0300:01:42даже их описания((сыро
#2Nadzejka 2008-05-0212:11:17Шашлык, балонікі, піва, мітынгі і месныя зоркі - на ўсе святы адно і тое ж
#1jahorau 2008-05-0117:40:15Так або інакш, але балонікі з надпісам ГИАП мне нават у жахлівым сне не сніліся :))
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-05-0312:11:50 У Слоніме ўвогуле нічога не было ціха. Нават сьцяжкі не развесілі і "вечны" агонь не запалілі
Затое 8-9-га будзе ого-го з размахам)
2008-05-0300:01:42 даже их описания((сыро
2008-05-0212:11:17 Шашлык, балонікі, піва, мітынгі і месныя зоркі - на ўсе святы адно і тое ж
2008-05-0117:40:15 Так або інакш, але балонікі з надпісам ГИАП мне нават у жахлівым сне не сніліся :))