У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Гродзенскі гурт Tlusta Lusta заняў трэцяе месца ў конкурснай частцы фэста Амбасовішча, які прайшоў 11 ліпеня ў рэзідэнцыі амбасадара ЗША ў Раўбічах.
Фестываль беларускай музыкі “Амбасовішча” адбываецца пад Мінскам ужо на працягу 4 год. У гэтым годзе ён змяніў фармат – замест 20 канкурсантаў запрасілі толькі 7 гуртоў з правінцыі, сярод іх апынулася Tlusta Lusta з Гродна. Перанесены быў таксама тэрмін правядзення – з верасня на ліпень.
Фэст вельмі экслюзіўны, трапіць на яго могуць толькі выбраныя асобы: музыкі, журналісты, палітыкі – агулам каля 300 чалавек. Яны ж выбіраюць пераможцаў. Таму цешыць, што такая салідная аўдыторыя звярнула ўвагу на гурт з Гродна. Вядомы музыка Піт Паўлаў адзначыў у інтэрв’ю Deutsche Welle, што Tlusta Lusta была для яго адкрыццём. “Я лічу, што гэта супергурт, гатовы ўжо для таго, каб граць на фестывалях любога ўзроўню ва ўсім свеце” – сказаў музыка. Свой голас на гродзенцаў аддаў таксама лідэр Drum Extasy Філіп Чмыр.
Пераможцамі сёлетняга Амбасовішча стаў бярозаўскі гурт “Кальмары”, другое месца заняў мінскі “Джамбібум”.
Аляксей Шота
Слухайце эксклюзіўнае інтэрв’ю з гуртом Tlusta Lusta. Толькі на “Тваім Стылі” !
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць