| У ГАРОДНІ БУДЗЕ СВОЙ ГІМН |
|
|
| Піша Сашка Верацейчык | |
| 16.07.2008 г. | |
|
Прадоўжаны тэрмін падачы твораў на конкурс па стварэнні гімна Гародні. Свой варыянт гімна можна прапанаваць аргкамітэту конкурса да 15 жніўня. На дадзены момант прадстаўлена 18 варыянтаў ад прэтэндэнтаў, але пераможца пакуль не вызначаны. Гімн мусіць адпавядаць усім патрабаванням гатага жанра, што будзе ацэньвацца журы на чале з народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным. Гімн Гародні будзе выконвацца падчас юбілейных святкаванняў 880-годдзя горада ў верасні. Гародня будзе трэцім абласным цэнтрам у Беларусі пасля сталіцы і Магілёва, які мае свой гімн-песню. Сашка Верацейчык |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








