падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

УГОДКІ ГРУНВАЛЬДСКАЙ ПЕРАМОГІ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Сашка Верацейчык   
16.07.2008 г.

Учора грамадскія актывісты Гародні традыцыйна адзначылі перамогу войск ВКЛ у Грунвальдскай бітве.

Каля 20 чалавек сабраліся каля помніка “Пагоня на Грунвальд”, які знаходзіцца ля Каложскай царквы. Прысутныя ўсклалі белыя і чырвоныя гваздзікі ў памяць пра мужных ваяроў, выклалі са свечак шасціканцовы крыж. Гарадзенскі гісторык і краязнаўца Уладзімер Хільмановіч выступіў з невялікай прамовай з нагоды свята.

Асаблівасцю сёлетняга ўшанавання Грунвальдскай перамогі было тое, што на свяце адсутнічалі супрацоўнікі міліцыі.

Нагадаем, што 15 ліпеня 1410 году блізу прускага горада Грунвальд адбылася вырашальная бітва “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Бітва скончылася поўнай паразай Тэўстонскіх войскаў.

Сашка Верацейчык

 

Каментарыi 

  1. #1 агаф я
    2008-07-1619:09:38 Грунвальд - веска ў лепшым выпадку, не горад.
    ТэуСтонскі Ордэн - гэта ўжо не проста абдрукоўка.
    Аўтар павінен быць больш пільным і дасведчаным!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY