| З БЫКАВЫМ У СЭРЦЫ |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 19.05.2008 г. | |
|
Каля шасцідзесяці чалавек прынялі ўдзел у конкурсе сачыненняў “З Быкавым у сэрцы”, арганізаваным грамадскім музеем Васіля Быкава ў Гародні. Паводле кіраўніка музея Мікалая Аляксандравіча Мельнікава, у конкурсе, прымеркаваным да Дня Перамогі, удзельнічалі школьнікі, студэнты, настаўнікі. Сярод тэмаў, прапанаваных удзельнікам – “Горкая праўда пра вайну ў творах Васіля Быкава”, “Урокі кахання і дабрыні ў творах Васіля Быкава, прысвечаных вайне”, “Мой праект помніка і вуліцы Васіля Быкава ў Гародні”. Пераможцы атрымалі зборы твораў Васіля Быкава, а таксама віншаванні ўдавы і сына пісьменніка. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







