Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Сёння ў праваслаўных вернікаў распачаўся Вялікі пост. Ён працягнецца да 26 красавіка.
Гэта самы строгі пост, галоўны з усіх шматдзённых пастоў у годзе, які цягнецца 40 дзён.
Вялікі пост нагадвае пра саракадзённы пост Хрыста ў пустыні.
Дадзены пост забаряняе ўжыванне, найперш, ежы жывёльнага паходжання і белага хлеба. Аднак царква дазваляе не прытрымлівацца посту хворым людзям, людзям сталага ўзросту дзецям (да 14 гадоў) і цяжарным жанчынам. Якім чынам прытрымлівацца такім людзям посту? Адказвае святар Свята-Пакроўскага сабора айцец Іван: “Сам па сабе пост – гэта ўстрыманне ад чаго-небудзь. Таму пад час посту людзі павінны сабе ў чымсьці адмаўляць, напрыклад, абмежавана ўжываць скаромную ежу. Людзі хворыя і сталага ўзросту, а таксама дзеці і цяжарныя жанчыны могуць прытрымлівацца посту менш строга, але як бы яны не харчаваліся і што б не ужывалі ў ежу, яны не павінны забываць маліцца. Толькі такім чынам яны могуць узвысіць сваё духоўнае над цялесным”.
Нагадаю, у каталікоў пост пачаўся з 6 лютага і скончыцца 22 сакавіка.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць