У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
У гэты дзень 18-га сакавіка 1921 года была падпісаная Рыжская дамова.
Яна была падпісаная паміж Польшчаю з аднаго боку ды прадстаўнікамі Савецкай Расеі й Савецкай Украіны з другога. Паводле яе беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад бальшавіцкай Расеі.
Прадстаўніцтва ад беларусаў - ані ад БНР, ані ад Савецкай Беларусі пры падрыхтоўцы ды падпісанні дамовы ў Рызе не было. Афіцыйна лічылася, што беларускія інтарэсы па дамоўленасці з урадам ССРБ на канферэнцыі прадстаўляе дэлегацыя РСФСР.
Вось што калісці ў сваім інтэв’ю пра гэту дамову распавёў Вацлаў Ластоўскі : “Згодна з дамовай, Польшчы адыходзіла значная частка Беларусі – 113 тыс. квадратных км з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек. За БССР захавалася толькі шэсць паветаў Менскай губерні, у якіх пражывала звыш 1,6 млн. чалавек. У той момант, калі адбываліся перамовы, Рада БНР імкнулася атрымаць дазвол на ўдзел, але нічога не выйшла. Беларусь разарвалі на дзьве часткі без дазволу беларусаў.
Я ў гэты момант склікаю пасяджэньне Рады БНР, дзе заяўляю: “…ні Расея, ні Польшча не могуць казаць пра будучыню Беларусі...25 сакавіка 1921 году ўрад БНР пад маім кіраўніцтвам прыняў зварот “Усяму культурнаму сьвету”, дзе казалася, што Рыжскі мір - гэта надсьмешка з дэмакратыі і яе ідэалаў, што гэта злачынства супраць нацыі. Таксама ўрад БНР заявіў, што Рыжская дамова ніколі ня будзе прызнанай беларускім народам, і ўрад БНР будзе змагацца да апошняй кроплі за сваю незалежнасьць і непадзельнасьць.
Рыжская дамова – надсьмешка над агульнымі каштоўнасьцямі дэмакратыі! Нажаль толькі БНР цягнулася да каштоўнасьцей! “ Наша Гарадзеншчына па гэтай дамове адышла да Польшчы, дзе і заставалася да 1939-га года.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць