У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Напрыканцы мінулага тыдня у Белавежскай Пушчы недалёка ад Свіслачы, што на Гродзеншчыне, затрыманыя браканьеры, якія забілі высокароднага аленя.
Мяладое целя гэтага года забівалі двое жыхароў Свіслачы, адзін з якіх быў інспектарам па ахове раслін, а а другі - нідзе не працуючым. Як паведамілі ў прэс-службе абласнога УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынцаў удалося затрымаць пры вывазе жывёлы з лесу. У браканьераў былі канфіскаваныя іх незарэгістраваныя стрэльбы і сам забіты алень. Міліцыяннты кажуць, што забіццём гэтай выокароднай жывёлы дзяржава панесла страты ў памеры дзесяць мільёнаў рублёў. А злачынцаў чакае суд.
Сяргей Апановіч
Каментарыi
#1агаф я 2008-06-1622:02:10Можа хопіць ўжо памылак у тэкстах? Вы хоць чытеце тое, што друкуеце? Датычыць не асабіста аўтара гэтага артыкула, але і ўсіх!
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-06-1622:02:10 Можа хопіць ўжо памылак у тэкстах? Вы хоць чытеце тое, што друкуеце? Датычыць не асабіста аўтара гэтага артыкула, але і ўсіх!