Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
На першым адборачным туры дваравых камандаў турніра "ЗАБЕЙ" па Гродна з 11-ці камандаў першае месца заняла каманда КЛЕЦКОВА.
Нагадаем, што за першае месца змагаліся каманды Real Vikо, Вишневец, Cherry, Клецково, NS -12, Чемпион, Альянс, ГСК, Лунинская, Школа №3, Лабусы. Аднак за рэспубліканскія спаборніцтвы прайшла каманда маладзёнаў з раёна Клецкова, другое - Школа №3 і трэцяе - команда Cherry.