Учора, 6 жніўня ў Навагрудку распачалася праваслаўная выстава-ярмарка. Мерапрыемства адбываецца з дабраслаўлення архіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.
Раніцай 7 жніўня ў Алімпійскай вёсцы ў Пекіне, сярод сцягоў іншых краін-удзельніц Алімпіяды, ўзняўся ў неба беларускі сцяг. Узняццё сцяга сімвалізуе афіцыйнае прадстаўленне дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.
Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”.
Кветка папараці, матылёк, адпачываючы чалавек, арфа… І ўсё гэта – каменныя скульптуры, якія атрымае ў якасці падарунка г.п. Астравец да свайго 540-годдзя.
Клубы ядавітага дыму запоўнілі пад’езд жылога дому, пагражаючы задушыць у сне яго жыхароў. Пра пажар у Брэсце для “Твайго Стылю” піша Дзмітрый Суяркоў.
Сёння, каля 4-х гадзін раніцы ў пяціпавярховым доме ў мікрараёне Рэчыца ў Брэсце выбухнуў пажар. Палала падвальнае памяшканне пад лесвічнай пляцоўкай у адным з пад’ездаў.
Дзякуючы шчаслівай выпадковасці ад паху дыму прачнуліся жыхары першага паверху, якія і ўзнялі трывогу. Да прыезду МНС і хуткай дапамогі, у цемры і дыме, смелыя суседзі разбудзілі і павыводзілі на вуліцу жыхароў з верхніх паверхаў дома.
Пажарнікі, якія прыехалі на месца здарэння, справіліся з пажарам за лічаныя хвіліны. Дактары на месцы дапамаглі людзям, якія наглыталіся дыма. У свае кватэры жыхары змаглі вярнуцца толькі праз некалькі гадзінаў. Прычына пажару зараз высвятляецца.