| ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ РАЗГЛЕДЗІЦЬ НОВЫ ЗАКОН “АБ СРОДКАХ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ” |
|
|
| Піша Інга Сакута | |
| 13.06.2008 г. | |
|
Супраць унясення зменаў у закон выказалася кіраўнік грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Жана Літвіна. Гэта адбылося падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 12 чэрвеня ў Менску. Ж. Літвіна лічыць, што палітыка ўладаў у адносінах да СМІ застаецца “вельмі жорсткай, паслядоўнай і асэнсаванай”, і паколькі свабоднае распаўсюджанне інфармацыі ў інтэрнэце вельмі шкодзіць уладам, яны вырашылі “увесці кантроль і ў інтэрнэце”. Кіраўнік БАЖа заклікала журналістаў аб’яднацца: “Неабходна адстойваць не толькі сваё права на прафесію, але і права грамадзян на свабоднае атрыманне інфармацыі”.
Юрысты БАЖа Міхаіл Пастухоў і Юры Тапарашаў лічаць, што “у дадзеным выпадку мы маем справу не са зменамі ў Законе аб друку”, а з прынцыпова новым законам, які рэгулюе дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі. У выніку прыняцця праекта гэтага закона ў цяперашняй рэдакцыі па СМІ, асабліва недзяржаўнай форме ўласнасці, будзе нанесены чарговы ўдар: істотна пагоршацца ўмовы дзейнасці незалежных СМІ, і яны, фактычна, будуць пастаўлены на мяжу выжывання ”.
Змены ў новым законе “Аб сродках масавай інфармацыі” тычацца, у прыватнасці, рэгістрацыі СМІ, акрэдытацыі журналістаў, адказнасці за распаўсюджванне інфарамацыі і рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў.
Інга Сакута
|
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|









Каментарыi
2008-06-1316:44:59 Хутка зусім кісларод перакрыюць
2008-06-1316:43:19 А свежага паветра застаецца ўсё меньш. Хутка зусім кісларод перакрыюць