падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

ЗАТРЫМАНЫЯ АКТЫВІСТЫ АГП Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Сяргей Апановіч   
06.08.2008 г.

Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”.

 

Пра акалічнасці затрымання распавёў кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін:

- На адным з участкаў я са Зміцерам Слуцкім, гэта кіраўнік гарадской арганізацыі АГП, збіралі подпісы ў падтрымку Яраслава Раманчука. Мы прыехалі на той ўчастак на сваёй машыне, праз нейкі час заўважылі міліцэйскую машыну, якая дзяжурыла менавіта каля нашай. Мы збіралі подпісы да палова дзясятай, пачалі выязджаць са двара, дзе стаяла машыны, і на выездзе са двара супрацоўнікі гродненскага ДАІ нас спынілі, запатрабавалі дакументы, потым, зтэлефанаваўшыся з нейкім начальствам, патлумачылі наша затрыманне тым, што дзве гадзіны раней адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам падобнай на маю машынай. Але, агледзеўшы маю машыну, яны заявілі, што гэта была не яна, бо правы бок непашкоджаны. Пасля гэтага, сазваніўшыся з начальствам, яны нас даставілі ў Ленінскі РАУС горада Гродна. Спыталі, што за друкаваная прадукцыя ляжыць у нашым аўтамабіле. Там ляжала 6 нераспакаваных пачак газеты “Народная Воля”, апошняга нумару. Яны склалі пратакол і канфіскавалі газеты да выяснення акалічнасцяў.

- Як можна патлумачыць гэтыя дзеянні?

- У горадзе з’явіліся ўлёткі Яраслава Раманчука і яны напэўна шукаюць гэтыя друкаваныя матэрыялы. І, думаю, мэта такая – зняць ініцыятыўную групу са збору подпісаў. Таму што ў нас ёсць звесткі аб тым, што ў акруговую выбарчую камісію №52 паступіла некалькі заяваў грамадзян, якія скардзяцца на тое, што ініцыятыўная група Яраслава Раманчука распаўсюджвае друкаваную прадукцыю з праграмай, фотаздымкамі і г.д.

Паводле Радыё Рацыя 

 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY